З вялікім натхненнем і адказнасцю рыхтуюцца да Дня роднай мовы педагогі нашай установы дашкольнай адукацыі. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, праводзіліся на працягу ўсяго тыдня: заняткі “Да нас у госці прыйшоў Каток-залаты лабок”, “Жылі-былі дзед і баба”, чытанне вершаў, казак, паданняў, легенд “Зямля з блакітнымі вачыма”, “Пшанічны каласок”, “Няма даражэйшай зямлі”, “Акуль пайшлі буслы”, завучванне на памяць малых фальклорных жанраў, дыдактычныя гульні “”Знайдзі сімвалы Беларусі”, “Запалі ліхтарык”, “Беларускае народнае адзенне”, “казачнае лато”, рухомыя гульні “Гарлачык”, “У ката”, “Муха-пяюха”, драматызацыя і інсцэніроўка беларускіх казак “Кот, пеўнік і лісіца”, “Зайкава хатка”, гутаркі, разважанні “Мы беларусы, наша мова беларуская”, літаратурныя вечарыны “ Матуліна калыханка”, “Па старонках беларускіх казак”, “Мой родны кут, як ты мне мілы”, кансультацыі для бацькоў “Чытаем творы аб Радзіме”, “Дыдактычныя гульні па развіццю маўлення”, “Прыгажосць беларускай мовы” і інш.
Для нашага садка стаў традыцыйным беларускамоўны дзень – кожны чацверг. Усе педагогі размаўляюць на роднай мове, таксама заахвочваюць да беларускай гаворкі выхаванцаў і бацькоў.
Кожная група ладзіць выставу кніг у кніжным вугалку. Па ініцыятыве выхавацеляў дашкольнай адукацыі арганізоўваюцца конкурсы малюнкаў да беларускіх народных казак, паданняў і легенд. З вялікай ахвотай і захапленнем дзеці гуляюць з народнымі лялькамі. Каларытнай асаблівасцю свята дня роднай мовы з’яўляюцца тэатралізаваныя пастаноўкі. У гэтым годзе выхаванцам старэйшых груп запомніўся лялечны тэатр “Зайкава хатка”. У гэтай пастаноўцы раскрылі і паказалі свій талент маладыя педагогі, начале з музычным кіраўніком – Барысюк Г.І.
У мінулым годзе з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па роднай мове ва ўстанове быў арганізаваны ўсеагульны дыктант. А ў гэтым годзе завяршыліся мерапрыемствы да Дня роднай мовы анлайн-конкурсам “Размаўляем і спяваем па беларуску” у вайбер групе для педагогаў нашага дзяцячага садка.
раскрыть » / « свернуть