Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым дзіцячым садку сённяшні дзень пачаўся менавіта з беларускай мовы. Мы віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску, гулялі ў народныя гульні, размаўлялі на беларускай мове ў час драматызацыі казак, на занятках, слухалі музычныя беларускія кампазіцыі. А яшчэ мы адгадвалі загадкі, крыжаванкі, успаміналі беларускія прымаўкі, прызнаваліся ў любві да роднай мовы, спазнавалі ўсе роднае.

Для педагогаў установы адукацыі была праведзена беларуская дыктоўка “Заўседы прыгожы”, крыжаванка “Беларусь партызанская”. З задавальненнем педагогі спявалі песні на роднай мове.Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

Шаноўныя сябры!

Віншуем вас з Днём роднай мовы! Беражыце і шануйце беларускую мову, бо яна найдаражэйшы скарб, які атрымалі мы ў спадчыну ад продкаў.

Разделы сайта