Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Раённая акцыя “Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску”

21 лютага 2022 года ў нашай установе дашкольнай  адукацыі была праведзена акцыя “Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Мэта правядзення акцыі: фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння і ўжывання беларускай мовы.

Задачы: папулярызацыя беларускай мовы праз знаёмства з навінкамі сучаснай беларускамоўнай культуры, міжасабовыя зносіны выхаванцаў і педагогаў; актуалізацыя ведаў аб беларускім фальклоры, літаратуры, музыцы; далучэнне да лепшых набыткаў беларускай культуры выхаванцаў, педагогаў; актывiзацыя творчай iнiцыятывы педагогаў і навучэнцаў; развіццё мовы выхаванцаў, фарміраванне іх эстэтычнага густу.

На працягу дня праводзіліся заняткі, гульні, забавы, гутаркі, інсцэніроўкі і драматызацыі казак, фальклорныя святы з выхаванцамі. Дзецям чыталіся творы на беларускай мове пра Кобрын і Кобрыншчыну. Педагогі звярталіся да творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Разделы сайта