Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.01.2022

Прыйшла Каляда!

Прыйшла Каляда!

     Пасля Новага года да нас прыходзіць свята, якое мае назву - Каляды. Гэта беларускае традыцыйна-абрадавае свята ладзіцца ў  гонар Сонца. Для земляроба час з кастрычнiка да снежня — перыяд  замiрання прыроды. Ён верыў, што ў гэты час уладарання сцюжы, холаду, мяцелiцы, адбываецца барацьба дабра з ліхам, святла з  цемраю. А з дня зiмовага сонцапавароту — «адраджэння» Сонца — пачынаецца новы год, якi абяцае прыход цяпла i святла, абуджэнне  пладаноснай сiлы зямлi.

      Дарослыя гаварылi дзецям перад Калядамi: «Дзецi, дзецi! Бачыце — сонейка нiзка, Каляда блiзка, хутка прыедзе на сiвым канi».

        Дзецi пыталiся: «А дзе зараз Каляда?»

       — «Зусiм блiзка, за лесам», — адказвалi дарослыя.

   На Каляды 13 студзеня і ў нашай установе адукацыі ладзіліся розныя забавы i гульні. Убраныя педагогі хадзілі па ўсіх узросткавых групах, кабінетах супрацоўнікаў і, пры дапамозе кароткiх песень-калядак, жадалі дзецям і дарослым шчасця і росквіту ў новым годзе. Сярод калядоўшчыкаў выдзяляліся Зорканоша, Цыганка, Каза, Мядзведзь.

Разделы сайта